Home

Рэклама

net

  • 21 Чэр 2009 at 11:57 PM
jerry








inkubator

  • 04 Сак 2009 at 11:41 AM
head
Інкубатар
(шамот, гліна)







+3 )

На Тройцы

  • 07 Стд 2009 at 3:47 PM
eyes
Першы раз на тройцы, першы раз разам з Genje. З Genje мы пазнаёміліся за паўгадзіны да пачатку канцэрта. Genje гэта не чалавек, гэта канцэнтрацыя, жывы гук - дух.  Новы год будзе вельмі пазытыўным. Таму што толькі  ўвайшоўшы адразу атрымаў канцэрт птушак, якія адразу вынялі душу з цела ў вандроўку па нашаму касмічнаму беларускаму сьвету, прадстаўленага нам гуртом у сваёй натуральнай непасрэднай чысціні. Мой адзін сябра распавядаў пасля канцэрта, што размаўляў з  цецеравамі. Я падумаў - вальдшнэп...



 
+2 )
 


+2 )
 

Музыканты гралі мантры з усіх сваіх альбомаў. Архетыпічныя вобразы, галасы продкаў Тройца вызывала сучаснымі музычнымі метадамі: псіхедэлічны,  касмічны фолк-рок, ф'южн, каранямі моцна замацаваны ў пачатку 70-х. Мозг стаў працаваць у медытацыйным стане, на другой хуткасці і мыслі праляталі  карцінкамі перад вачыма. Пару мікратрыпаў і яшчэ пару. Я павольна спрабаваў адцягнуць катарсіс да канца, не аблажацца раней чым трэба. Кантроль - усё пад кантролем. Пад кантролем ці не? Ужо не ведаю. Я проста ўзлятаю пад столь. Jerry Garcia i Hugh hopper мае анёлы-ахоўнікі, з імі нічога не страшна.
Ногі не слухаліся, як у трансе я выйшаў з залі. Мой сябра толькі охаў, абавязкова паклічам Genje з сабой у наступны раз. Трэба абавязкова купіць кружэлкі. Калбасіць і яшчэ раз калбасіць. Калбасіць і чакаць новую псіхедэлічную рэвалюцыю!

head

Gurrumul Yunupingu


Gurrumul Yunupingu - аўстралійскі абарыген, сляпы ад самага нараджэння. Геніальны сінгер-сонграйтер з вельмі прыгожым голасам, які адразу сягае самага дна душы. Яго творчасць спалучае як традыцыйную музыкальную традыцыю абарыгенаў, так і сучасную песенную.  Самотны, глыбокі і містычны блюз-фолк нікога не заставіць абыякавым. Яго першы сольны альбом можна спампаваць з рапіды тут:

http://rapidshare.com/files/152498935/Gurrumul_Yunupingu_-_Gurrumul.part1.rar
http://rapidshare.com/files/152504222/Gurrumul_Yunupingu_-_Gurrumul.part2.rar




Theo Yansen -

  • 20 Ліс 2008 at 12:30 AM
head
Wind Farm

post-barretcactusoff

  • 13 Ліс 2008 at 7:07 PM
eyes


+2 )




Вершы: пост-баррэт
Малюнкі: кактусаў

Tags:

jerry
намалявалася апошнім часаМ:



Tags:

Andruchoid

  • 16 Чэр 2008 at 11:40 AM
japosha



Нядаўна здарылася важная падзея ў маім меламанскім жыцці. Набыў кружэлку, якая называецца "Андрухоід", вельмі цікавага літаратурна-музычнага, прытым міжнароднага праекта, створанага вядомым украінскім пісьменнікам Юр'ем Андруховічам (Jurij Andruchowycz) і культавым польскім, вельмі крэатыўным творцам, фры-джазавым саксафаністам Мікалаем Тшаскай (Mikołaj Trzaska).
Юрась расказвае, што пачатак усёй гэтай справы быў спантанны, у Гданьску праходзіў аўтарскі вечар з нагоды выдання кнігі ўкраінскага пісьменніка Андрэя Стасюка "Мая Еўропа", Міхась прыйшоў са сваім саксафонам на спатканне, а Андруховіч пачаў чытаць свой верш "Казак Ямайка". Міхась стаў нешта граць на саксе а Стасюк на перкусіі. Пасля гэтага перформансу нарадзілася ідэя зрабіць кружэлку, што і было зроблена Ў Львове (2003). Jurij Andruchowycz выступіў тут у якасці так званага MC, чытае урыўкі з сваіх кніг адаптаваных пад кароткія музычныя кампазіцыі даўжынёй ад 3 да 5 хвілін. Пры тым музыка тут зусім не падпарадкоўваецца вакалу, а супрацоўнічае з ім, яна тут паўнавартасны і самадастатковы ўтвор. Неверагодная мяшанка розных стыляў: ад псіхадэлічнага року, кантры і фолка да фры-джаза, авангарда і камернай музыкі. І ўсё гэта вельмі добра ўжываецца паміж сабой, быццам бы так і трэба. А ад Тшаскі іншага і чакаць нельга было, усёж такі ён адзін з лідараў польскай авангарднай і фры-джазавай сцэнай, а гэта шмат чаго каштуе. Польшчу ўвогуле называюць другой радзімай джазу. Тым больш Mikołaj Trzaska не ў першы раз займаецца літаратурнымі праектамі. Да гэтага ён яшчэ выпусціў кружэлку з паэтам і пісьменнікам, а таксама лідарам гурта Świetliki - Марцінам Светліцкім (Marcin Świetlicki).

У Польшчы ўвогуле вельмі шмат ствараецца праектаў, дзе музыка злучаецца з тэатральнымі пастановамі ці літаратурай. Дарэчы ўсё гэта бярэ свой пачатак з 50-60-х гадоў, са знакамітых бітнікоў. Яны першыя пачалі ствараць нешта такое разам з фры-джазавымі музыкантамі. Напрыклад Allen Ginsberg, Jack Kerouac, Wiliam S. Burroughs, Amiri Baraka, The Last Poets, Gil Scott-Heron. У Польшчы першым такім праектам быў "Peyotl-Witkacy" - запісаны ў сярэдзіне 80-х вядомым трубачом Томашам Станька (Tomasz Stańkо) і мастаком Stanisław Ignacy Witkiewicz "Witkacy".
Кружэлка сапраўды з'яўляецца здарэннем у культурным жыцці нашага рэгіёну (Украіна - Польшча - Беларусь), яшчэ дададзім сюды вельмі прыгожы дызайн у стылі канструктывізма. Карацей слухаць, слухаць і слухаць.
Ti sami zapakhy, ti sami
aromatyczni svichky, inshi tomu podibni fishky:
dzvinochky, buddy, new-age'ovi zapysy,
Blavats'ka....
V usjomu inshomu pislja nas buv povnyj porjadok,
khiba shcho hospodynja kvartyry
musyla zauvazhyty kil'ka pljam na prostyradli.

Na zhal', my ne vmijemo robyty cjoho chystishe.
CHystishe mohly b til'ky anhely,
ale vony ne kokhajut'sja.
Chystishe ne buvaje.
Chystishe ne buvaje.

Khtos' khotiv, aby cherez pauzu
v 17 misjaciv ja znovu tam opynyvsja:
ti sami zapakhy, ti sami
aromatychni svichky, insha tomu podibna indija:
mandala, castaneda, kistjani palychki, new-age'ovi
dzvinochky....

Itaka dovha nich, i taka samota pid steleju,
i taka cilkovyta nezapljamovanist',
shcho zjavylysja nepohani shansy
na potrapljannja v nebo.

Ale tam ne kokhajut'sja

They put angels in the electric chair

  • 18 Снж 2007 at 12:10 AM
sonmaloga


Так здарылася, што ў 1999 годзе, падчас туру Godspeed You! Black Emperor, памёр сабака ў аднаго з заснавальнікаў гурта, Эфрыма (Efrim Menuck). Сабаку звалі Ванда. Так выйшла, што Efrim хацеў запісаць альбом, прысвечаны свайму памёршаму сябру. Але ня быў упэўнены, што гэта магчыма ў рамках GYBE. Да яго далучыліся сябры па GYBE, Сафія (Sophie Trudeau) і Thierry Amar. Так з’явіўся першы  альбом Silver Mt. Zion “He Has Left Us Alone but Shafts of Light Sometimes Grace the Corner of Our Rooms...”
   Канадскі пост-рок у апошнія гады стаў вельмі моцнай і ўплывовай хваляй у сучаснай альтэрнатыве, індзі, пост-року. Канадскі пост-рок- гэта   GYBE, Do Make Say Think, Frankie Sparro, Hrsta, Fly Pan Am, Hangedup,.. Silver Mt, Zion. Амаль усе яны з Манрэалю, амаль усе яны запісваюцца на адным і тым жа лэйблы Constellation. Калі вы замаўляеце кружэлкі на гэтым лэйбле, то абавязкова атрымаеце бонусам спіс усіх рэлізаў з персанальнай падзякай...
    Музыкі ведаюць адзін аднаго, гэта вялікая сям’я, кожны з іх грае адразу ў некалькіх гуртах і праектах, ад пост-року да фры-джазу і авангарду.
   А ў снежні 2000 году Efrim, Sophia i Thierry запрасілі яшчэ трох сяброў (Becky Foon, Ian Ilavsky, Jessica Moss), каб разам калбасіць. Так з’явіўся The Silver Mt. Zion Memorial Orchestra & Tra-La-La Band.  Гурт ператварыўся ў струнны квартэт з дзвюма электрагітарамі. Яны запісалі  другі альбом "Born into Trouble as the Sparks Fly Upward". А ў 2003 годзе прыйшоў Скотт (Scott Levine Gilmore), і гурт запісвае два сваіх геніяльных альбома "This Is Our Punk-Rock," Thee Rusted Satellites Gather + Sing” ў тым жа 2003-м, і “Horses in the Sky” у 2005-м.
   Пра саму музыку напісана ніжэй, ва ўрыўке з кнігі. Хочацца толькі дадаць, што гэта быў наш першы канцэрт у Штатах. Прайшоў толькі месяц, першы раз у NY, яшчэ нічога ня ведаем, назва клюбу Bowery Ballroom. Але пасля гэтага канцэрту Silver Mt. Zion назаўсёды сталі для  нас гуртом АСОБНЫМ. Праўда, зразумець гэта магчыма толькі пабыўшы на іх канцэрце.
   У адрозненні ад GYBE у Silver Mt. Zion Efrim запеў. Прычым яго голас пазнаецца адразу. Але толькі на канцэрце вы можаце адчуць гэтую неверагодную экспрэссію. Такую, што прыходзіцца адыходзіць ад мікрафону, рабіць паветра правадніком гука, да халеры харкацца...
   Дарэчы, GYBE ужо не існуе. Добра гэта, ці не, вырашаць толькі вам. А Silver Mt. Zion збіраюцца ў сакавіку 2008 выпускаць новы СD…

Спампаваць альбом  Horses In The Sky
The Pretty Little Lightning Paw EP
"This Is Our Punk-Rock," Thee Rusted Satellites Gather + Sing
Born Into Trouble As The Sparks Fly Upward
He Has Left Us Alone But Shafts of Light Sometimes Grace the Corners of Our Rooms...

А так сама старонка, дзе можна спампаваць шмат бутлегаў гурта

№5   Silver Mt. Zion  
  (урывак з кнігі “Сцэнарыст”)
         


They put angels in the electric chair, the electric chair, the electric chair…
Straight-up angels in the electric chair, the electric chair, in the electric chair…

Концерт Silver Mt. Zion.
ЗНАЧИТЕЛЬНОЕ СОБЫТИЕ.
Странно, что они приехали в Наш город. Что они вообще выбрались из своих гор к нам.

On Silver Mt. Zion
All buried in ruins
We was dancing the hora.

Странная группа. Некоторые, как, например, Пол, воспринимают её как ответвление Godspeed You! Black Emperor, как Godspeed с вокалом. Воспринимают только как проект. Потому что Godspeed You! Black Emperor- самая великая группа в пост-роке. И самая великая группа вообще. Другие считают Silver Mt. Zion самой великой группой. Потому что сочетание канонов, струнных и волшебной гитары Эфрима (Efrim) - это что-то невероятное. Третьим же, как, например, Мэри, просто очень нравится Silver Mt. Zion, и всё. И третьи, возможно, правы больше всех.
  На этот концерт они собирались и планировали пойти. Мэри взяла выходной, хотя бы и успела вечером, после работы. Пол уволилмся два дня назад, и со спокойной и свободной душой готовился полностью поучаствовать в концерте. Дальше будь, как будет, но сейчас концерт, поэтому Пол нигде не работает опять, любит музыку опять и идёт на концерт опять.
  Турне вроде продолжается, поэтому они обоснованно надеялись, что Silver Mt. Zion ещё не забрались в свои горы на неизвестно сколько. Если не навсегда. Потому что после “ This is our punk-rock” и, особенно, после  “Horses in the sky” трудно создать что-то существенное. Что-то лучшее, чем “Horses in the sky”
  
And all I true love
Is the light
In my sister`s darling eyes.
 
Клуб их встретил  какой-то из песен The Hole. Потом там играло куча других женских панк-бэнд. Альтернатива. Инди. Неоальтернативный пост-инди-панк. Множества песен было не узнать сквозь болтовню, сигаретный дым и выпиваемое пиво. Оказывается, люди могут приходить на концерт, чтобы поболтать, потусоваться. Альтернативный гламур. Velvet underground.
   Когда же сильные security пропустили народ на сцену, то Пол и Мэри не впервые удивились, что этот самый «народ» в первую очередь рвётся на балкончики, за столики. Занять столик, придумать свой уголок на вечер и приятно провести время и этот самый «вечер»- вот для чего мы пришли сюда. Рок-дискотека- мы тусуемся сегодня в клубе, и там кто-то будет играть, кто-то будет нас развлекать. Рок-диджействовать. Оказывается, даже на концерте Silver Mt. Zion может происходить муравейник. Какие балкончики, какие столики, мы видим сцену, мы бежим к сцене, спотыкаясь о свою неуверенность, не веря, что через час разогрева услышим самих их.
   Есть особое ощущение концерта. Особая музыка концерта. Некоторые группы надо отдельно слушать или смотреть на концертах. Например, Led Zeppelin, Muse….     На концерте знакомые песни слушаются совсем по-иному, видятся еще к тому же. Банальная истина, которую понимаешь по-настоящему только…  после концерта. Клубные концерты намного лучше стадионных – с этим многие соглашаются. Маленькая сцена, маленький зал, немного людей- ощущение уюта и сопричастности. И Пол с Мэри обязательно у сцены, обязательно рядом, потому что на их глазах происходит творение музыки заново.
  НАСТОЯЩИЙ КОНЦЕРТ. 
Наши герои даже чувствуют себя на сцене, чувствует себя частью этой сцены, они- это музыка, которая звучит сейчас, музыка, которая сейчас происходит, музыка, которая со-творяется. И сотворяется она тоже очень интересно- ребята из Silver Mt. Zion становятся полукругом, который смотрит на зрителей, ребят много – почти teen-группа, потому что их где-то там    ...надцать. Полукруг поёт :

    There`s fresh meat in the club tonight
    God bless our dead marines.





Зрители в “club” отвечают пониманием. Гламур на балкончиках отчаянно пытается соответствовать происходящему. Неудачные шутки- попытка контакта с музыкантами. Не мотив контакта, а желание выпендриться. Обратите все на нас внимание. Не обращают. Правильно делают. Полукруг замыкается еще больше в себе, чтобы продуцировать ещё лучшую музыку. Они почти не смотрят друг на друга- просто играют каждый своё  и все- очень слаженно.
   И все счастливы - Silver Mt. Zion, которые на час забыли себя, чтобы быть примером настоящего творчества, Пол и Мэри, которые попали на НАСТОЯЩИЙ КОНЦЕРТ, другие, которые на самом деле пришли на концерт, и гламурный андерграунд, который всегда счастлив за столиком в клубе.
   Настроение музыки- лёгкая грусть одинокого деревянного домика, затерянного во времени и канадских горах.  И обязательно тепло и уютно, неспешно, размеренно. Но до самой глубины. Пронзительная правда, окруженная спокойствием. Настроение слов- ярый антиглобализм и антипотреблядство. В принципе- то, что и надо.
 
 Let`s kill first the banker
With his professional demeanour
Let`s televise and broadcast
The raping of kings
Let our crowds be fed on
Teargas and plate-glass
`cause a people united
Is a wonderful thing.
 
Ребята стараются показать нам, что происходит на самом деле в этом мире. Открыть глаза, которые мы сами себе закрываем. Полукруг пытается достучаться до тех, кто пришёл на концерт.
  Голос сквозь скрипку- это София (Sophia)), зажав струны, поёт через них, раскрывая непосвященным (то есть нам) секрет Хендрикса (Jimmy Hendrix). Тогда мы не сразу поверили в издаваемый звук и в то, что делала София (Sophia), которая хитро отвернулась спинкой к зрителям- никаких фото, минимум глаз- я не хочу, чтобы наше сокровенное стало одной из миллионов одноразовых картинок Потреблядства.
  Эфрим (Efrim) говорит, сейчас мы исполним последнюю (запинается) песню (пауза- глаза впервые за весь концерт выглядывают из-под волос), это новая композиция, называется (глаза испуганно выглядывают, как прореагируете) “Millions died to make this sound” (глаза убежали опять за волосы). Всё лицо спряталось за волосы (оно там, впрочем, всё время и было)-это Эфрим (Efrim)- лидер двух великих канадских групп во всей красе.
   Оказывается, можно создать даже после “Horses in the sky” отличную песню. (Или альбом, а, ребята? Что там думает полукруг по этому поводу). Не верите? Послушайте сами, если сможете достать. Для Пола и Мэри это не проблема, так как они слышат эту новую песню вживую...
Этот концерт их задел конкретно...
 Еще в самом начале Мэри заметила неподбритые подмышки Софии. Сначала она хотела сказать про это Полу... нет, сначала она хотела про себя возмутиться, и даже, вроде, успела это сделать. И только потом она захотела сказать про это Полу... и сделала это, на что тот лишь удивлённо посмотрел на неё. Разница то какая. Не имеет никакого, абсолютно никакого значения, бритые или нет подмышки у Софии. Но что, если бы у меня были небритые подмышки, как бы ты отреагировал на это. Никак. Так что, я могу... можешь, и будешь полной дурой...
  Концерт действительно заворожил, потому что Мэри потом почувствовала себя полной дурой, потом поняла, что в словах Пола не было никакой злости, потом- что наименьшее значение на свете имеет проблема бритых-небритых подмышек. Фишка то совершенно в другом...
   Эфрим обладал голосом с уникальным тембром, каждую секунду звучания этого голоса кажется, что в следующее мгновение он точно сорвётся, но он не срывается, а продолжает балансировать на грани, продолжает звучать где-то в трещине между мирами, заставляя обыденное сознание перемещаться туда же. Имеется в виду, конечно же, те, кто слушает, а не тусовщики на балкончиках. Совсем небольшой зал, и такое явное разделение...
  
Musicians are cowards…
Musicians are cowards…

Вот стоит Дж. Касабланкас (J. Casablankas) из The Strokes, когда-то, еще пару лет назад, они были главной группой  NY, теперь уже нет. Никто не обращает на него внимания, он стоит среди зрителей, да и сам он не хочет внимания, он просто слушает, он просто пришел на концерт....
  Они сыграли, а больше вряд ли куда приедут. Их не интересуют объемы продаж, они живут далеко, в снежных и тихих канадских горах, их не интересует проблема бритых-небритых подмышек у девушек...
  На улице, у выхода из клуба, собралось много людей. Время концерта закончилось, время гламура только начинается. Исчезла Сцена, в клубе только Столики. Теперь весь клуб в их власти, поэтому порядочный народ вывалил наружу.
  Многочисленные диалоги затяжек, группировки затяжек, некоторые пути пересекаются. Нового СD Silver Mt. Zion не продавалось,предвидится ли новый CD?
  В клубе напротив нету концерта Silver Mt. Zion. Или музыки Radiohead. Cтолики в форме куска застывающего хрусталя, стульчики как шары, несколько огромных аквариумов. Пальмы у входа приглашают потратить деньги. Все должны вкалывать и все должны отдыхать, расслабляться в клубах. Около одной из пальм, вернее, прямо из её горшка, торчит огромнейшая задница в белых штанах. Небольшая чёрная женщина с огромной чёрной задницей в белых штанах. Её голова ниже уровня тротуара, а сама она ниже уровня всего. Конвульсии блевательного процесса сотрясают всё тело. Иногда она обмякает, а иногда активно пульсирует. Два чёрных охранника сочувствующе улыбаются. Ей плохо, а иногда очень даже плохо. Но таков её удел, таков её выбор, по крайней мере, на сегоднящний вечер. Расслабиться после напряжённой работы...

We got desperate
Waiting for our cheques to come
I got drunk you got high
You would not raise your eyes.

...такси провожают уходящую ночь. Все ждут рассвета. Крысы мирно пробегают по улицам. Бомжи мирно спят около мусорных пакетов.
  
Citizens in their homes
And missiles in their holes.

Остатки вечеринок рассасываются из клубов. Завтра будет долгое утро, а воспоминания прошедшего расслабления дадут пищу и смысл на следующий день. Следующий день, который уже начался,- воскресение, и он, этот день, после вечеринок, просыпается только в обед.
 
  When the world is sick can`t no one be well
   But I dreamt we was all beautiful and  strong.
                                       (Повторяется много-много раз. Потом каноном).









Спасылкі:
вікіпедыя

набыць арыгінальныя CD з персанальнай падзякай
  
Афіцыйны фан-сайт



jerry

спампаваць можна тут:
http://lix.in/e7247c

http://lix.in/53f41e
пароль:
krautrockteam2007
Hans-Joachim Roedelius - гэта гуру электроннай музыкі. Чаму? Усё вельмі проста, ён як раз з тых, хто  вінен у яе ўзнікненні, а так сама такой з'явы як AMBIENT.  Roedelius стварыў у пачатку 70-х гурт, які называўся CLUSTER. Менавіта гэты гурт, разам з TANGERIME DREAM, KRAFTWERK, POPOL VUH, CAN, NEU,  сталі   першымі, хто эксперыментаваў з электронным гукам. CLUSTER цесна супрацоўнічалі з BRIAN ENO, каторы, як вядома, быў першым кампазітарам, творчасць якога сталі называць AMBIENT-ам.
Але вернемся непасрэдна да гэтай працы, выдадзенай у 1999 годзе. Тут вы не пачуеце электроннага далбілава, характэрнага для вялікай колькасці сучасных гуртоў. У большасці трэкаў адсутнічае рытм, паяўляюцца абстрактныя палотны і жывапісныя мелодыі. Шмат жывых інструментаў - бас, піяніна і саксафон, часамі скрыпка. Электроніка служыць каб дадаць  а'бём, стварыць кантэкст  для інструментаў, пры каторым узнікае свой непаўторны настрой. Hans-Joachim Roedelius - Romance in the Wilderness спалучэнне джаза, электронікі, эмбіпента і некаторых этнічных уплываў. Кампазіцыя Wien, wien nicht du allein увогуле практычна фры-джаз з некалькімі лініямі саксафону, а наступная Klee касмічны нью-эйдж з прыгожай партыяй піяніна і, апрацаваным электронікай, жаночым бэк-вакалам. У тытульнай кампазіцыі можна пачуць хвалі, каторыя б'юцца аб бераг, дакладней самаму апынуцца дзе-небудзь на беразе мора.
Прыгажосць неверагодная, я проста згубіў зараз словы і немагу іх сабраць. Мае вушы размаўляць не ўмеюць, таму раю скарыстацца, дадзенымі вышэй, спасылкамі  і спампаваць  альбом.  А  калі  спадабаецца і вы захочацца пазнаёміцца бліжэй с творчасцю гэтага майстра, звяртайцеся калі  ласка, запішу вам на плыту.

The wind has carried all of that away

  • 06 Снж 2007 at 7:44 PM
water


See you all from time to time
Isn't it so strange
How far away we all are now
Am I the only one who remembers that summer
Oh, I remember
Everyday each time the place was saved
The music that we made
The wind has carried all of that away    Long GOne Day - Lane Staley


Mad season -   live at the moore theatre seattle 1995

Дэградацыя рок-музыкі ў 80-х гадах дасягнула такога стану, пры каторым патрэбна рэанімацыя. Уявіце сабе нешта вельмі падобнае на балівудскае кіно, нічога агульнага  з сапраўдным жыццём, даходзіла да такога абсурду. Немагчыма было паслухаць нармальнага музла. Усё цікавае, што праславіла 70-е гады паступова апапсілася прадалася баблу, рафініравалася ў карамельна-прытарны салат накшталт АОR-а, ці WBHM  - heavy metal ( мая асацыяцыя з ім, гэта піўная адрыжка) .На сцэне кіруюць пазёры, размалёваныя арлекіны с клоўнамі.  Апранутыя ў латэкс і ў абліпку штаны с цэлафанавым блескам. На галаве капна саломы, ці гняздо калоніі аўстралійскіх ткачыкаў. Найлепшымі гуртамі былі Guns 'n Roses, Judas Priest, Iron Maiden, Journey, Asia, Foreigner і т.д.
Крэатыўная музыка апынулася ў авангардзе, джазе і ў падобных альтэрнатывах. Сядзела па падвалах і гаражах, як тое адбылося з гранджам. Хтосьці павінен быў патапіць гэты тытанік.  Канечне так і адбылося.  Хутка ўжо ніхто не хацеў набываць плыт тых гуртоў. Большасць з іх аддала канцы, а музыкантам прышлося шукаць мірскую работу.
Галоўнымі гуртамі, каторыя пахавалі гэты 80-скі нафталін, сталі  Pearl Jam, Alice in Chains, Soundgarden i Nirvana. Усе яны былі з аднаго горада і добра ведалі адзін аднаго. Іх сталі называць гранджам, музыка гэта характарызавалася досыць вострым агрэсіўным гучаннем. Уплывы караніліся вельмі ў розных кірунках, ад метала і панку да псіхедэліі канца 60 гадоў. Вельмі вялікае значэнне гралі тэксты песняў. У пачатку 90-х гэты рух стаў вельмі папулярным, альбомы асноўных гуртоў захапілі хіт-парады і чарты. Pearl Jam, Nirvana, Alice in Chains i Soundgarden  хутка сталі аб'ектам культу і заслужана ўвайшлі ў залу славы рок-музыкі. Нездарма Pearl Jam называюць амерыканскім гуртом нумар 2 пасля Grateful Dead.
Вельмі важным аспектам сіетлаўскай сцэны  было стварэнне супергурта Mad Season, які запісаў даволі эксперыментальны альбом "Above", у музыкальным плане далека сягнуўшы за рамкі стылю.
У іх складзе гралі музыканты з  Pearl Jam, Alice in Chains, Screaming Trees. Сябры МакГрэйдзі, Марцін Баррэт і Бэйкер, сабраліся паджэмаваць на студыю і менавіта тады ім у галаву прыйшла ідэя стварыць гурт. Яны паклікалі свайго сябра Лэйна Стэйлі на пазіцыю вакаліста. Спачатку яны назваліся Gacy Bunch (назва ад спалучэння імені Джона Вейн Гэйсі, клоўна-забойцы  з Чыкага і вядомай камедыі 70-х гадоў ).Але потым змянілі назву на Mad Season, ангельскі тэрмін, які акрэслівае перыяд, калі растуць псілабіцынавыя грыбы. Пасля некалькіх канцэртаў Ў Crocodile Cafe, музыканты  адправіліся на студыю і за 10 дзён запісалі пласцінку. Песні з каторай вельмі хутка сталі гасцямі ўсіх радыё эфіраў Амерыкі. Музыка гурта гэта моцны мікс блюза, альтэрнатыўнага рока, харда і псіхедэліі, моцнае узаемадзеянне тэкстаў Лэйна і музыкальных ідэй гурта. Альбом проста жамчужына, класіка рок-музыкі, з каторым можна сказаць  grunge  і скончыўся, стаў выраждацца і здох ў пост-грандж, вакалісты каторых імітавалі манеру спявання Эддзі Веддэра, Кабэйна і Стэйлі.
Але вернемся да канцэрту, каторы дакладна ілюструе   моц гурта і своеасаблівую атмасферу іх музыкі. Адразу, як уключаеш відэа, с першых жа мінут тэлепартуешся ў Сіетл на канцэрт, там мора народу, танцпол слэміцца с самага пачатку.

Lifeless dead, that unclean bed
Till or when her hunger's fed
How he'd wished that they would wed
"I promise on our love" she said
Promises were never kept
Alone on dirty floor he slept

Yeah, Lifeless Dead

And although he'd not accept
She was gone and so he wept
Then a demon came to him
"You must know I'm gonna win"

Yeah, Lifeless Dead

He said, she said
She led him dead
He said we bled
She said not fed

Lifeless Dead, Lifeless Dead
Lifeless Dead, Lifeless Dead...

 C такіх слоў і пачынаецца канцэрт. Вельмі арыгінальны тэмбр Стэйлі заваражвае, забірае да сябе. Стэйлі выдатны вакаліст. Брудная гаражная гітара выдае блюзавыя аккорды. Гітарыст грае на гітары з двайным грыфам.  Такі псіхедэлічны блюз-грандж. X-Ray Mind - увогуле так часамі разганяецца, амаль спэйс рок. Потым мегахіт River of Deceit - прыгожая баляда с кантрабасам і прыгожым павольным вакалам, які распавядае пра праўду жыцця.

At least so the prophet says
I could either burn
Or cut off my pride and buy some time
A head full of lies is the weight
Tied to my waist
The river of deceit pulls down
The only direction we flow is down
Down, oh down
My pain is self-chosen
At least I believe it to be
I could either drown
Or pull off my skin and swim to shore
Now I can grow a beautiful
Shell for all to see
The river of deceit pulls down
The only direction we flow is down
Down, oh down

 
 
У зале можна ўбачыць плакаты з выявай Стэйлі. 
I don't Know Anything - жамчужына жанру, моцны, дрававы гітарны рыф пераходзіць у блюзавае сола. Розныя збоі гуку, напрыклад, калі фаніць і ў вушы ломіцца рэзкі гук, тут слухаецца цалкам натуральна. Усё вельмі  добра прадумана, амаль да дробязей. Музыканты запрашаюць на сцэну яшчэ адну культавую асобу  - Марка Лэнэгана, лідэра гурта Screaming Trees. Лэйн і Марк разам пачынаюць спяваць сваю лепшую песню Long GOne Day. Такая прыджазованая тэма:кантрабас, марымба, перкусія і саксафон. Я пракручваў некалькі разоў песню, слухаў саксафоннае сола, п'яную партыю баса і, дзесяты раз паўтараю, хрыплаваты вакал Стэлі. На экране сталі паяўляцца цікавыя спецэфекты, зробленыя так, як быццам бы назіраеш канцэрт праз каледаскоп, як праз трубу. Адзін які небудзь фрагмент карцінкі шмат разоў паўтораны, павернуты на 180 градусаў. Атрымліваецца вельмі сюрэалістычна.
Вось некалькі скрыноў з канцэрту:

З кожнай хвілінай музыкантаў калбасіць усё больш і больш. Сіла прапітвае нават такія словы, як We All Alone з апошняга нумара канцэрта November Suite  -  прыгожы асенні інструментал, у канцы перарастае імклівую хвалю, барабанны грув, пачынае нарастаць і абрушваецца на народ у залі. МакГрэйдзі пачынае эксперыментаваць з гукам, даставаць са сваёй бруднай гітары неверагодныя гукі. Пачынае граць гітарай па комбіку, потым скідвае яго с падстаўкі і тое ж самае з гітарай. Раве саксафон, племянны рытм барабанаў і самалёт-бас. Народ бесіцца, на сцэне татальны нойз, але ўсе інструменты добра чуваць. Сапраўдны аргазм у канцы выступлення, як і павінна быць.


 

Пасля прагляду становіццпа жаль, што канцэрт такі кароткі, што гурт так хутка распаўся.
16 студня 1999 года памірае ад раку басіст Джон Бэйкер. Ён быў не толькі таленавітым музыкантам,   яшчэ   ён займаўся грамадскай дзейнасцю, стварыў фонд "Бэйкера", каторы дапамагаў дзецям развіваць свае таленты. А праз тры гады абрываецца жыццё Лэйна Стэйлі, безумоўна вельмі цікавага і таленавітага музыканта, які нажаль пакутаваў ад гераінавай залежнасці.
Музыканты запісалі вельмі моцны альбом і трэба быць глухім, каб не чуць гэтай прыгажосці...

спасылкі:

http://pl.wikipedia.org/wiki/Grunge
http://pl.wikipedia.org/wiki/Mad_Season
http://www.straszewo.q4.pl/laynestaley/jeden.htm
http://www.laynestaley.cl/multimedia.htm
http://www.grunge-forum.com/?sid=8ea485d5f37e6a4521a2f343227ca02f


Першы снег-мокры снег

  • 06 Снж 2007 at 4:20 AM
eyes

 Артыкул Зьміцера Нету  -  [info]toolgrik

 

Першы снег-мокры снег.
Прайшло толькі хвілін 5, ня больш, а радасць ад першага снегу перамясцілася з галавы на ўжо мокрыя ногі. Першы снег заўсёды мокры снег. Ці гэта толькі ў мяне так?
  Аднак справа ня ў гэтым. Нягледзячы нават на мокрыя ногі, я радуюся. Бо нешта здарылася. Гэтае адчуванне вельмі знаёмае. Але рэдкае. Гэтае адчуванне вельмі праўдзівае. У адрозненні ад маёй памяці...
  У галаве праплываюць словы- Даўлатаў, цягнік, дубас і копы, смеласць і абыякавасць, Doveman  Marc Ribout... Ба! Я ж быў пазаўчора на Marc Ribout. Гэта ж ня кожнадзённая рэальнасць- канцэрт Marc Ribout. Але ўчора, у пятніцу, я нават ані разу не ўспомніў пра яго. Чаму?
   Нешта здарылася , я ўпэўнены ...
Я ня ўпэўненны ў рэчаіснасці
    Ня ўпэўненны ў рэчаіснасці успрымання рэчаіснасці.
                             У тым, што дабро адрозніваецца ада зла..
Але я ўпэўненны, што нешта здарылася. Гэтае адчуванне сапраўднае. Гэтае адчуванне было толькі пару разоў у жыцці. Што здарылася нешта важнае. І заўсёды гэтае адчуванне было звязана з канцэртамі.
   Гэтыя 5 канцэртаў – мой маленькі перапрагляд. Гэта 5 нейкіх важных момантаў майго жыцця. Гэта ня рэйтынг- услед за Пелевіным «я изжил в себе классификатора реальности». Гэта проста канцэрты. Тры з іх былі напісаны раней і ўвайшлі ў нейкія творы. Пра канцэрт Marc Ribout будзе пісацца прама цяпер. А кандыдатура астатняга нават яшчэ не падабрана. Але мы кідаемся ў гэта смела, мы ідзем пад першым снегам з мокрымі нагамі, ня ведаючы куды прыдзем ,але ведаючы, што проста ідзем...



№5. Marc Ribout

Калі мой напарнік, славак Стэфан, сказаў, што хоча сваліць с працы сёння на 2 гадзіны раней, я нічога ня зразумеў. Але калі мы свалівалі с працы на 2 гадзіны раней, то я ўжо ведаў, што панясуся  ў NYC на канцэрт Марка Рыбо.
  Першы раз у жыцці (і наканец-такі) хацелася папасць на канцэрт абсажанным. Увесь неабходны equipment быў з сабою. Потым увесь неабходны  equipment  аказаўся ў руках... Я ішоў па Брадвеі ўвечары і зацягваўся. Ішоў  насупраць Нью-Йоркскага суда  па вуліцы ,на каторай стаялі толькі тачкі копаў, і зацягваўся. Я ішоў каля NY city hall і зацягваўся. Потым нечакана апынуўся перад дзвярыма Knitting Factory, клюба, дзе і будзе канцэрт. Тры цягі- гэта дастаткова.
  Усе сядзелі на падлозе, таму што ня было ніякай неабходнасці стаяць. Тры цягі калумбійскай прыемна расцякаліся па целу. Тры цягі спакою рабілі неабходнае адчуванне. Тры цягі шчасця рабілі неабходны настрой. Праз гадзіны тры, едучы ў цягніку дадому, я прачытаю ў “Запаведніку” Даўлатава такія словы : “ Всю жизнь я ненавидел активные действия любого рода... Я жил как бы в страдательном залоге... Бездеятельность- единственное нравственное состояние». Але адразу ж на канцэрте я адчуў гэтае «единственное нравственное состояние». Гэта ня было каллектыўным адчуваннем- каллектыва ня было. Проста усе чалавек 40 гледачоў, самі па сабе, разумелі, што няма ніякай сапраўднай неабходнасці стаяць.
   А тым часам на сцэне ўжо гралі Doveman – гурт на разагрэве. Я толькі паспеў заўважыць электрагітару, банжо, клавішы і трубу. Потым я слухаў музыку...
  Чувакі лабалі загонную вотрубную меланхолію. Ідэйным лідарам быў клавішнік- ён жа калбасіў большасць салякоў. Гук банжо робіць любы гурт падобны на  16 horsepower.  Doveman былі падобныя на 16 horsepower...
  Вотруб’ем я называю асобную музыку, у асноўным, гэта альтэрнатыўны кантры. Хтосьці сказаў, што “нет ничего честнее отрубей. Честнее Woven hand  или  Windsor for the derby». Ай, бля, так гэта ж я і напісаў гэта дзесь год таму. Хаця, якая розніца...
  Вотрубная музыка- гэта Calexico, 16 horsepower, Windsor for the derby, Woven hand, Angels of light, Mark Lannegan, Castanets, Lilium ... і Doveman.  Проста музыка гэтых гуртоў падобна на вотрубны хлеб, на вотрубныя кашулі са льну. Іх музыка падобная на вотруб’е...
 А музыка Doveman, акрамя усяго вышэйпералічаннага, падобная на песню Calexico “Fade”. Мая любімая ў Calexico.
  Сам гурт граў хвілін пад 40, якія я ня заўважыў. Чувакі запрашалі у нейкі свой добры мір , які знаходзіцца далёка. Дадайце ў Calexico банжо і вы атрымаеце саунд Doveman. Дадайце ў 16 horsepower  трубу, і вы атрымаеце саунд Doveman. Дзіўны гурт, дзіўная музыка, нешта вельмі новае. Франтмэн аж кладзецца на клавішы- яго прэць. Няма нічога дзіўнага- калі так прэць нас, звычайных слухачоў, то як павінна пёрці іх, людзей, у каторых гэтая музыка здараецца прама цяпер, у іх галовах.
   У кожным сапраўдным гурце ёсць чэл, якога можна назваць своеасобным талісманам. Ёсць папсовае слова “ізюмінка”- гаварыце, як хочаце. Ён ніколі не галоўны. Richard Wright y Pink floyd, George Harisson y The Beatles, R. Wyatt y Soft Machine, John Wesley y Porcupine tree, Sophia y Silver Mt. Zion, John Paul Jones y Led Zepellin, Trey Gunn у астатнім складзе King Crimson.

 

  Талісманам Doveman быў трубач. Старэйшы ўсіх астатніх разы ў тры, ён не-прысутнічаў на сцэне. Ён граў, а ў астатні час быў сведкам. Ён ня быў бухім або вар’ятам. Ён ня наркаманіў. Ён проста ўжо...
   Яго твар робіцца жывым толькі, калі ён грае. Увесь астатні час твар проста забівае час. Твар кудысь глядзіць, робіць нейкую міміку. А гаспадар твару  не-прыстунічае. Проста сведка...
   Проста сведка ня грае мелодыі. Проста сведка грае салякі. Проста гук трубы ужо змяняе усю музыку гурта. Таму сведка проста грае на трубе. Проста салякі. Больш ад яго нічога ня трэба...
   Тым часам сцэна стала пустой. А потым выйшаў нейкі чэл, сеў на стул і стаў настрайваць гітары. Чэлу было пад 45, сівы, у акулярах, нейкая калгасная кожанка, калгасныя штаны, калгасныя бацінкі. Потым выйшлі ўдарнік і гітарыст з Doveman. Гэтыя “іch troje” і былі хэдлайнерамі. Той калгаснік- Marc Ribout, чэл з Нью-Йорку, прадстаўнік “NY downtown scene”. Але пра гэта я даведаюся толькі праз два дні ад Мелкага. У той дзень будзе падаць першы снег. Мокры снег.
Гітарыст Doveman аказваецца басістам Ribout. Потым ён будзе гітарыстам Ribout, потым клавішнікам. (Падчас адной з песен ён будзе граць спачатку на басу, потым  на moggie- клавішах, а потым на Gibson-е...). гэты чэл здымае капялюш, і я бачу яго лысаватую башку. Яна ўся ў нейкіх буграх і няроўнасцях. Ізноў успамінаю Даўлатава “и тут чувство реальности покинуло меня”. Рэчаіснасць расплывалася на ўзроўні адчуванняў, але яшчэ заставалася на ўзроўні вочаў і позірку.
  Замест джазу чувакі пачалі авангардзіць. Калі б я ня быў абсажаны, то ня змог бы зразумець гэтага музла, і застаўся б самім сабой. А так башню зрывае па-чорнаму...
  Калі набраць англійскае слова “self” на нашай клаве, то выйдзе “ыуда”. Мой “self”- мая ыуда. Мой я- мая іуда. Маё эга- мой здрайца. Разумеючы відавочнае робіш непазбежнае...
   Дзе я?- Няма мяне
   Хто там, ува мне
   Няма нікога там...
Тое, што афіцыйна працягвала называцца мною, чуе шалёны саляк. Рыбо мяняе прымочкі, гукі, мяняе рытмы, канцэпцыі, рэчаіснасці на працягу адной толькі песні. І нават такая музыка была зразумелай, нават у такой музыке можна было прысутнічаць. Толькі яна пажрала усю маю энергію. А на закуску- ыуду...
   Тое, што працягвае называцца мною, не хацела ўжо ніякіх фотак. Гадзіну раней я сфоткаў Doveman, але Рыбо чамусь не хацелася.
  Дык гэта ж Рыбо!
  Ну і што-о...
  Такі канцэрт!
  Ну і што-о...
Тры цягі калумбійскай. Чатыры словы Даўлатава...
Не хацелася нават купляць кружэлак абодвух гуртоў, хоць яны і прадаваліся. Калі знікае эга, то разумееш, што ў ва ўсіх такіх дзеяннях няма сапраўднага сэнсу.
  Тры цягі. Чатыры словы...
Тое, што афіцыйна працягвала называцца мною, заўважвае, што Рыбо крычыць: “intellectual party!”. Moggie-bass і незнаёмы гітарны гук удала імітуюць нейкі папсовы кавалак у стылі Boney M, потым ідуць нейкія загоны з такім жа загонным саляком.
 Потым Рыбо бярэ пілку для нагцей і калбасіць новы гук, з якого з’яўляецца новы саляк. Усім добра.
  Праносіцца думка: “калі існуе музычны гурт “Вуха Ван Гога” (Рассея), то чаму да гэтых пор няма банды пад назваю “яйца Букоўскі”?”. Гэтая думка праносіцца і нават ніякім чынам не закранае тое, што афіцыйна працягвала называцца мною. Гэтая думка проста праносіцца міма і знікае дзесь у гэтым Міма. Калі знікае эга ,асазнаеш, што ніякіх думак сапраўды не патрэбна...
  Тым часам ударнік, замест таго, каб граць , стаў піва піць. Рыбо з каллегам зачалі граць, кожны сваю, шызовую мелодыі. Кожны асобна. Там нават гармоніі розныя былі. Але ноты былі аднолькавыя па даўжыні. 5 хвілін хлопцы калбасілі кожны сваю мелодыю, з рознымі нават гармоніямі, але даўжыня нот усе 5 хвілін супадала абсалютна!
  Гэта вам ня проста авангард. Гэта ўсе-стылі-разам. Таму гэта Музыка.  Дзякуючы канцэрту  Marc Ribout,  я ўспомніў, што існуе музыка. І я слухаў на гэтым канцэрце музыку, усе-стылі-разам. Тут вам і прагрэссіў, і King Crimson, і джаз-рок, і шыза, і фанк, і грув-фанк, і даб, і John Zorn бяз саксафону самога Зорна, і Trey Gunn, і авангард. Тут вам Музыка.
   Тое, што афіцыйна працягвала называцца мною, не купіла ніякіх CD. Тое, што афіцыйна працягвала называцца мною выйшла на мароз. Яно ведала, куды ісці. Я б ня ведаў. Тое, што працягвала афіцыйна называцца мною, зайшло ў сабвэй. Трэба шукаць маю ветку. Дык я ж ужо стаю на ёй...Тое, .што працягвала называцца мною, у цягніку адкрые Даўлатава і прачытае...а гэта вы ўжо ведаеце.
  І яшчэ нешта хацелася сказаць напрыканцы, не помню што. А, во!- успомніў. Калі вы здольныя вытрымаць канцэрт Marc Ribout, сапраўды прысутнічая на ім, калі вы здольныя пасля яго потым адчуць яшчэ і паляпшэнне- вы страчаны для гэтага свету, гэтага грамадства, гэтых людзей. На вас можна палажыць крыж, на вас будуць паказваць пальцам. Ад вас адмовяцца, адсунуцца, адвярнуцца. Вы страчаны! Страчаны для грамадства. Але радуйцеся. Бо вы ня страчаны для саміх сябе. Ня страчаны для сапраўднага жыцця. Вось!

Cactusnetu

  • 06 Снж 2007 at 4:16 AM
jerry
          Тут мы паразмаўлялі с сябрам і вырашылі стварыць на старонках жж невялічкі праект прысвесаны сучаснаму музычнаму мастацтву.  Гэты праект  назвалі [info]cactusnetu, тут і будуць вылажвацца матэрыялы па гэту тэму.  Дык вось заходзьце сюдЫ і дадавайце да сваей стужкі сяброў.
          Проста хацелася выказаць сваё бачанне гэтай з'явы. Распавесці а музыкантах,  гуртах, іх месцы і ролі ў развіцці  сучаснай музыцы. І зрабіць гэта праз прызму ўласных музычных зацікаўленнасцяў, а яны вельмі шырокія скажу вам і гэта не будзе выглядаць бахвальствам. Раскажам а цікавых музыкантах, сапраўдных музыкантах, вядомых і не вельмі, чый аўтарытет і прафісіяналізм не падвяргаецца сумневу.
         Гэта як мазаіка, з якой будзе вылучаны і апісаны нейкі фрагмент, каторы дае магчымасць стварыць уяўленне пра цэлае.Музыкантаў, каторыя стваралі нешта новае, было шмат заўжды. і пра іх варта ведаць.  Яшчэ на старонках жж будуць розны спасылкі, у тым ліку і на пампаванне альбомаў. Нават дыск запісаць зможам, калі каму-небудзь захочацца паслухаць такую музыку.
         Выглядаць гэта будзе ў больш-меньш вольнай форме. Спачатку мы раскажам пра пяць любімых канцэртаў на каторых мы былі, ці каторых бачылі на ДВД. Потым  пра пяць альбомаў і так далей. А што будзе далей мы ўбачым па ходу рэалізацыі гэтай ідэі.